Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление Минобразования РБ 214 06.08.2020 Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 жніўня 2020 г. № 214

Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283

На падставе абзаца другога падпункта 1.1 пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2011 г. № 969 «О делегировании полномочий Правительства Республики Беларусь на принятие (издание) нормативных правовых актов в соответствии с Кодексом Республики Беларусь об образовании» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Унесці ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі» наступныя змяненні:

1.1.у пункце 1 слова «прыкладаецца» замяніць словам «дадаецца»;

1.2.у Палажэнні аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным гэтай пастановай:

1.2.1.дапоўніць Палажэнне пунктам 111 наступнага зместу:

«111. Установа агульнай сярэдняй адукацыі мае права перадаваць функцыі па забеспячэнні дзейнасці дзяржаўным установам, створаным выканаўчымі камітэтамі абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў, для забеспячэння дзейнасці падпарадкаваных ім бюджэтных арганізацый.»;

1.2.2.пункт 22 дапоўніць часткай наступнага зместу:

«Рэсурсны цэнтр можа стварацца ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі, на базе якой ажыццяўлялася эксперыментальная і (або) інавацыйная дзейнасць па напрамку дадзенай дзейнасці.»;

1.2.3.пункт 77 дапоўніць абзацам наступнага зместу:

«выдзялення вучэбных гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў з вучнямі X–XI класаў па падрыхтоўцы вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў катэгорыі

«В», вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў катэгорыі «В» і «С» для практычных заняткаў, што вызначаны адзінымі праграмамі падрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў дадзеных катэгорый, пры наяўнасці неабходнай матэрыяльна- тэхнічнай базы.»;

1.2.4.у пункце 91 словы «ўступны іспыт па адным з вучэбных прадметаў», «ўступным іспыце» і «яго» замяніць адпаведна словамі «ўступныя іспыты па вучэбных прадметах», «ўступных іспытах» і «іх»;

1.2.5.у абзацы трэцім пункта 117 словы «25 чэрвеня» замяніць словамі «5 ліпеня»;

1.2.6.у пункце 143 словы «з 16 па 21 чэрвеня» замяніць словамі «з 16 чэрвеня па 1 ліпеня»;

1.2.7.пункт 210 дапоўніць часткай наступнага зместу:

«Пры наяўнасці неабходнай матэрыяльна-тэхнічнай базы для правядзення факультатыўных заняткаў з вучнямі X–XI класаў па падрыхтоўцы вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў катэгорыі «В», вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў катэгорыі «В» і «С» заснавальнікам дадаткова выдзяляюцца вучэбныя гадзіны на практычныя заняткі, што вызначаны адзінымі праграмамі падрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў дадзеных катэгорый.».

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2020 г.

Міністр          І.В.Карпенка

УЗГОДНЕНА

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь

Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь

Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт

Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт

Мінскі абласны выканаўчы камітэт

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт


Другие НПА

Решение Пружанский райисполком №1202 от 27.07.2020 О представителях государства в органах управления хозяйственных обществ, акции (доли в уставных фондах) которых принадлежат Пружанскому району Решение Лунинецкий райисполком №1331 от 04.08.2020 Об изменении решения Лунинецкого районного исполнительного комитета от 23 июля 2019 г. № 1052 Решение Пинский райсовет №21-03 от 05.08.2020 Об изменении границ деревни Дубое Дубойского сельсовета Пинского района Решение Кобринский райисполком №1746 от 11.08.2020 О признании утратившими силу решений Кобринского районного исполнительного комитета от 20 марта 2013 г. № 288 и от 22 декабря 2014 г. № 1656 Решение Витебский горисполком №745 от 30.06.2020 Об изменении решения Витебского городского исполнительного комитета от 29 мая 2014 г. № 726 Решение Витебский горисполком №744 от 30.06.2020 Об изменении решения Витебского городского исполнительного комитета от 22 февраля 2013 г. № 239 Решение Витебский райисполком №1265 от 13.08.2020 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за июль 2020 года Решение Глубокский райисполком №791 от 07.08.2020 О признании утратившим силу решения Глубокского районного исполнительного комитета от 4 февраля 2016 г. № 123 Решение Ушачский райсовет №119 от 14.08.2020 Об изменении решения Ушачского районного Совета депутатов от 17 июня 2016 г. № 113 Решение Витебский горисполком №919 от 13.08.2020 Об администраторах доходов бюджета